Едем на мини-улиточную ферму, в мир цветов, ароматов, лепить вкусняшки, загадывать заветное...
Березовка — Стеклозавод Неман — Лида — Гродно (ночлеги) — Святск — Августовский канал. 3 дня / 2...
Минский тракторный завод — Усадебно-парковый комплекс Лошица (с обедом)
Графики отправления красного автобуса и ретро автобуса по Минску.
.jpg)
Месца пачатку экскурсіі: 8.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Даты выезду: в графике экскурсий
Маршрут: Заслаўе — Вязынка — Ракуцёўшчына — Маладзечна (з абедам).
Кошт экскурсіі для дарослага: 155.00 руб. (с 09.02.2026 г.)
Кошт экскурсіі для дзідзяці: 145.00 руб.
Старавіленскі гасцінец… У даўнія часы гэта была адна з самых ажыўленых магістраляў нашага краю. Уздоўж яе размяшчаліся мястэчкі і вёскі, шляхецкія сядзібы, паштовыя станцыі і карчмы. На працягу стагоддзяў тысячы падарожнікаў хто пешшу, хто верхам, хто ў карэце адольвалі вярсту за вёрстай. Але кожнаму дарога давала магчымасць пазнаёміцца з прыгажосцю прыроды, нацыянальнай культурай, людзьмі гэтага краю. Запрашаем і Вас на гэты гасцінец…
Экскурсія праводзіцца на беларускай мове
Усплёск цікавасці да горада ў апошні час звязаны з новым мілым музеем, прысвечаным маляваным дыванам. Народнае мастацтва маляваных дываноў ці "маляванак" характэрна для многіх народаў, яны былі неад'емнай часткай народнага жылля. У нашу экскурсію ўваходзіць наведванне МУЗЕЯ МАЛЯВАНКІ, дзе ўбачым калекцыю маляваных дываноў народнай мастачкі АЛЕНЫ КІШ. Яе дываны арыгінальныя па сюжэтах, не маюць аналагаў у беларускім народным мастацтве. Яе імя згадваецца ў "Сусветнай энцыклапедыі наіўнага мастацтва", дзе прадстаўлена інфармацыя пра 800 самых вядомых сусветных мастакоў-прымітывістаў. Творчая спадчына Алены Кіш адносіцца да лепшых узораў творчага самавыяўлення беларускага народа. У музеі ўбачым таксама дываны прафесійнага мастака ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА, якія з'яўляюцца прыкладам мастацкага сінтэзу народнага і прафесійнага мастацтва.
Далей едзем да месца нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы — у ВЯЗЫНКУ. Пабачыўшы краявіды Вязынкі разумееш, чаму Ясь Луцэвіч пачаў пісаць вершы. Маляўнічая рэчка, адлюстраванне дрэў у вадзе, узгорыстыя і лясістыя ваколіцы з'яўляюцца прыроднай экспазіцыяй паэтычнага гісторыка-культурнага ландшафту… На плошчы ў 21 га знаходзяцца каларытныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы з прадметамі побыту, малыя архітэктурныя формы, жывапісныя пейзажы, якія нібыта сышлі са старонак твораў паэта. Тут усё дыхае паэзіяй! Наведванне МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ. У сенцах і пакоі, дзе жыла сям'я Луцэвічаў узноўлены тагачасны інтэр'ер. Атмасферу даўняга побыту ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, сабраныя ў ваколіцах Вязынкі. Кожны экспазіцыйны комплекс суправаджаецца паэтычнымі радкамі Янкі Купалы і фрагментамі яго аўтабіяграфічных лістоў. Тут цудоўна!
ФАЛЬВАРАК РАКУЦЁЎШЧЫНА — былая сядзіба У. Лычкоўскай. Улетку 1911 гады тут спыняўся паэт Максім Багдановіч; тут ён напісаў два цыклы вершаў і дзве паэмы "У вёсцы" і "Вераніка". У 1977 годзе ў Ракуцёўшчыне былі ўсталяваныя два валуны з памятнымі надпісамі, пазней беларускімі пісьменнікамі быў пасаджаны мемарыяльны "Максімаў сад" — больш за 70 дрэў. А зараз тут працуе МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА. У музейным комплексе адноўлена планіроўка сядзібы дробнапамеснага шляхціца канца XIX стагоддзя. Спачатку наведаем ДОМІК АРАНДАТАРА, дзе ўлетку 1911 г. жыў М.Багдановіч. У гэтым доме, дзе, як сцвярджаў сам паэт, вельмі добра пісалася, экспанаты распавядаюць пра адзін з самых творча насычаных перыядаў жыцця паэта! У ДОМЕ ГАСПАДАРА ўзноўлены інтэр'еры гасцёўні, кухні, дзіцячага пакою. Для адлюстравання тагачаснага жыцця выкарыстаны аутэнтычныя прадметы мэблі і побыту. А ўявіць сабе жыццё беларусаў, "поўнае штодзённага клопату", можна пры наведванні ГУМНА, дзе ўбычым розныя прылады працы селяніна. А саламяны дах гумна аж блішчыць на сонцы!
Накіроўваемся ў Маладзечна. Спынімся на хвілінку ля ПОМНІКА СТАРАВІЛЕНСКАМУ ТРАКТУ, усталяванаму каля дарогі ля вёскі Мясота. Помнік — кампазіцыя з чатырох валуноў ў гонар вядомых людзей, якія праязджалі па гэтым старадаўнім тракце. Мноства дарагіх кожнаму беларусу імёнаў мы прачытаем тут...
Агляд МАЛАДЗЕЧНА пачнем з АБЕДУ. Пасля пазнаёмімся з гэтым горадам, якому больш за 600 гадоў (першая згадка ў 1388 г.). У XV стагоддзі тут быў пабудаваны Маладзечанскі замак, які праіснаваў да сярэдзіны XVIII ст. — да сёння засталіся замкавыя валы. Горад быў важным цэнтрам на гандлёвым Старавіленскім шляху з Мінска ў Вільню. З XVII стагоддзя ўладальнік Маладзечна — канцлер ВКЛ Леў Сапега, а з пачатку XVIII стагоддзя — род князёў Агінскіх. Увесну 1814 года ў спадчыну палац атрымаў кампазітар МІХАЛ КЛЕАФАС АГІНСКІ. Знакамітага земляка шануюць тут: мы ўбачым помнік М. К. Агінскаму; яго імем названа музычнае вучылішча. У пачатку 70-х гадоў XIX стагоддзя эканамічнае жыццё мястэчка ажывіла будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі, якая звязала беларускія губерніи з партамі Балтыйскага мора і Ўкраінай. Убачым будынак чыгуначнага вакзала ў стылі "мадэрн". Чорная старонка гісторыі Маладзечна — Вялікая Айчынная вайна. У ліпені 1941 года тут нямецкія акупанты ўчынілі лагер для савецкіх ваеннапалонных. Праз гэты лагер, да чэрвеня 1944 года, прайшло звыш 80 тысяч чалавек, больш за 33 тысячы з іх загінулі. Праект Мемарыяльнага комплексу "ШТАЛАГ-342" распрацаваў архітэктар Леанід Левін, аўтар "Хатыні". Комплекс уяўляе сабой стылізаваны барак для ўтрымання зняволеных і пакідае моцнае ўражанне...
Сеняшні дзень Маладзечна — сучасная забудова, тэатры, пешаходныя вуліцы, паркі. Знакаміты лялечны тэатр "Батлейка" заўседы мае аншлагі. А ПАРК ПЕРАМОГІ — і прыгожы, і адзін з самых вялікіх у нашай краіне. Яго архітэктурнай дамінантай з'яўляецца амфітэатр — галоўная пляцоўка Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які праводзіцца ўжо больш за 30 гадоў.
Кошт ўключае:
• Праезд аўтобусам туркласу
• Экскурсія па маршруце
• Экскурсія па Заслаўю
• Агляд Спаса-Праабражэнскай царквы
• Наведванне Музея маляванкі
• Экскурсія ў Купалаўскі запаведнік у Вязынцы
• Наведванне Фальварка Ракуцёўшчына, музей Максіма Багдановіча
• Агряд помніка Старавіленскаму тракту
• Экскурсія па Маладзечне
• Агляд мемарылу "Шталаг-342"
• Абед
Заўвага: Час паказваецца арыентыровачна! Турыстычнае агенцтва пакідае за сабой права змяняць парадак наведвання аб'ектаў (экскурсій) і ўносіць некаторыя змены ў праграму без памяншэння аб'ёму і якасці паслуг. Фірма не нясе адказнасці за затрымкі, звязаныя з умовамі надвор'я, коркамі на дарогах, сітуацыямі форс-мажору, а таксама іншымі, незалежнымі ад фірмы абставінамі.
Размещено: 14.07.2026