Едем на мини-улиточную ферму, в мир цветов, ароматов, лепить вкусняшки, загадывать заветное...
Березовка — Стеклозавод Неман — Лида — Гродно (ночлеги) — Святск — Августовский канал
Экскурсия-анимация в музейный комплекс старинных народных ремесел и технологий...
Даты выездов: 30.05, 27.06, 25.07, 22.08, 26.09.2025
Время отправления: 09:00 Пл. Победы домик 1-го сьезда РСДРП
Даты выезда:
Продолжительность экскурсии: ~8 часов
Протяжённость маршрута: ~110 км.
Стоимость для взрослых:
Стоимость для детей:
Наваколлі беларускай сталіцы маюць нямала славутасцяў. Мы выбралі для нашага падарожжа некалькі сядзіб, беларускі скансэн (яму ўжо споўнілася 40 гадоў) і новенькую сядзібу-музей, якой няма яшчэ і года. Невялікая адлегласць але яна змясціла амаль за 1 000 гадоў нашай гісторыі! Легкая і такая цікавая экскурсія прыйдзецца Вам да спадобы, спадарства!
СТАНЬКАВА старадаўняе мястэчка, якое дасягнула свайго росквіту дзякуючы беларускаму шляхецкаму роду фон Гутэн-Чапскіх. На працягу XVIII пачатку XX стагоддзяў Станькава было цэнтрам шырокіх уладанняў Гутэн-Чапскіх, дзе вялася гаспадарка па прагрэсіўнай еўрапейскай тэхналогіі. І сёння нягледзячы на значныя разбурэнні адчуваецца размах і тонкі густ уладальнікаў маёнтка. Найбольш нас цікавіць Караль Чапскі, які быў гарадскім галавой Менску ў 1890 -1901 гг. Час яго кіраўніцтва росквіт эканамічнага і культурнага жыцця Менска. Тут, у Станькаве, ён пахаваны. Падчас экскурсіі мы прагуляемся па тэрыторыі былой сядзібы, агледзім сельскагаспадарчыя пабудовы, уязную браму, "Скарбніцу", дзе пры Чапскіх захоўвалася нумізматычная калекцыя і знаходзілася бібліятэка. У Станькава захаваўся яшчэ і выдатны парк на беразе ракі з адрэстаўраванымі масткамі і альтанкай-ратондай, дзе можна зрабіць нядрэнныя фота. Далей паглядзім на Свята-Мікалаеўскі храм, дзе на пачатку ХХ стагоддзя служыў Фёдар Чарняўскі бацька СВЯТОЙ ВАЛЯНЦІНЫ МІНСКАЙ. У храме захаваліся яе ручнік, абразы, кнігі. На магілцы Валянціны паблізу вёскі Крысава нават зімой стаяць ружы. У любое надвор'е тут поўна паломнікаў наведаем і мы гэтае месца
Далей едзем у ЮЦКІ помнік прыроды рэспубліканскага значэння "Юцкоўскія крыніцы". Гэта вельмі прыгожы ледніковы каньён, месца масавага паломніцтва па чыстую і гаючую ваду. Папярэджваем бярыце пластыкавыя бутэлькі і зручны абутак!
Потым пазнаёмімся з помнікамі ў ВЯЛІКІХ НАВАСЁЛКАХ. Тут была сядзіба Кастравіцкіх захаваўся сядзібны дом на высокім беразе рэчкі Уса, пабудаваны з цэглы ў 1830-х гадах. Вакол невялікі пейзажны парк. Захаваўся і двухпавярхоўны мураваны будынак стайні. Непадалеку магіла знакамітага мастака, пісьменніка Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага). Успомнім мы і знакамітага французскага паэта Гіёма Апалінэра (сапраўднае імя якога Вільгельм Кастравіцкі) аднаго з найбольш уплывовых дзеячаў еўрапейскага авангарду.
Затым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне войска Полацкага князя Ўсяслава Чарадзея і войска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і стала першым успамінам пра горад Менск пад 1067 годам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў.
У Гарадзішчы пад старадаўнімі валамі знаходзіцца і каларытная сядзіба-музей "СТАРЫ МЕНСК". Пасля смачнага АБЕДА яе гаспадар Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў іх больш 500). Пад аповед Глеба Лабадзенкі жыцце людзей таго часу стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка журналіст, паэт, блогер і заснавальнік самых масавых у свеце курсаў беларускай мовы "Мова Нанова" як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы.
Напрыканцы едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Aзярцы www.etna.by выдатны музей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца народная традыцыйная культура ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі. Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын, кузню, народную школу. А галоўнае разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!
Кошт экскурсіі ўключае:
• Праезд аўтобусам туркласса
• Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
• Экскурсія па Станькава, наведванне рэшткаў сядзібы Чапскіх
• Наведванне магілы Святой Валянціны Мінскай
• Агляд каньёна "Юцкоўскія крыніцы"
• Агляд былой сядзібы ў Вялікіх Навасёлках
• Экскурсія па валах Гарадзішча
• Экскурсія ў музей-сядзібу "Стары Менск"
• Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
• Інтэрактыўная экскурсія па музею з жывой музыкай
• Майстар-клас па старадаўніх танцах
• Абед на сядзібе
• Фірменны сувенір
Примечание: Время указывается ориентировочно! Туристическое агентство оставляет за собой право изменять порядок посещения объектов (экскурсий) и вносить некоторые изменения в программу без уменьшения объема и качества услуг. Фирма не несет ответственности за задержки, связанные с погодными условиями, пробками на дорогах, ситуациями форс-мажора, а также другими, независящими от фирмы обстоятельствами.
Размещено: 29.04.2024
На сайте можно разместить объявления об услугах.